Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Кніга і культура"

  • 29.03.2017

29 сакавіка 2017 года а 18–й гадзіне ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 500–годдзю беларускага кнігадрукавання "Кніга і культура".

На выставе прадстаўлена ўнікальная калекцыя з больш чым 300 мініяцюрных кніг, у тым ліку кнігі па філасофіі, гісторыі, творы класікаў сусветнай літаратуры, кнігі айцоў царквы, духоўная літаратура, а таксама лепшыя кнігі, выдадзеныя ў Беларусі за апошнія 50 гадоў.

Мініяцюрныя кнігі – асаблівы від выдавецкай прадукцыі, які валодае незвычайнай прывабнасцю. Стварэнне мініяцюрных кніг патрабуе высокага ўзроўню майстэрства і з'яўляецца асаблівым відам мастацтва. У нашай краіне да мініяцюрных кніг адносяць кнігі, фармат якіх не перавышае 100х100 мм., з асаблівым характарам афармлення тэксту і ілюстрацый.

Кніжная выстава будзе падтрымана партрэтнай галерэяй дзеячаў культуры вядомага беларускага мастака Уладзіміра Акулава. Сярод маляўнічых прац – партрэты пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, архітэктараў, філосафаў, гісторыкаў, у тым ліку знакамітых беларусаў.

Уладзімір Акулаў з'яўляецца майстрам партрэта. Ім на сённяшні дзень напісана больш за 200 партрэтаў дзеячаў культуры.

Куратар выставы Яўген Ксяневіч.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г.Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных: з 09.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 286–74–03