Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Дзівосны свет матылькоў"

  • 24.03.2017

24 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. Казінца, 117) адкрываецца выстава з фондавай калекцыі «Дзівосны свет матылькоў».

Зразумела, у рамках адной выставы немагчыма паказаць усе 158 тысяч відаў матылькоў, якія жывуць на Зямлі, але дзесяткі з іх, сабраныя з усіх куткоў нашай планеты, пацешаць сваім выглядам наведвальнікаў. Сістэматызаваныя паводле сямействаў, яны прадэманструюць разнастайнасць формаў і колераў.

Выстава адначасова і ўзбагаціць ведамі, і прынясе гасцям нашага музея эстэтычнае задавальненне – бо матылі заўсёды прыцягвалі позірк чалавека.

Кошт уваходнага білета:

Для дарослых – 1.5 р.

Для студэнтаў дзённай формы навучання, для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ – 1 р.

Бясплатны ўваход: дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям–сіротам, дзецям без апекі бацькоў, работнікам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 24 сакавіка па 11 верасня 2017 г.

г.Мінск, вул. Казінца, 117

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе: з 10.00 да 17.30

Без выхадных.

Тэлефон для даведак: (017) 2075871; 2374694

www.pryroda.histmuseum.by