Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава Артура Гапановіча «ОКОЁМ»

  • 27.03.2017

У Галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея адкрылася фотавыстава Артура Гапановіча пад назваю “ОКОЁМ”.

Артур Гапановіч нарадзіўся ў Навагрудку. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Фатограф, фотамастак, музыкант, сябра Народнага фотаклуба “Мінск”, Фота–Арт–Студыі “У Бирилки”, Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”.

Дыпламант конкурсаў “Еўропа нашымі вачыма”, “4383 дні дзяцінства”, “Палітра”, “Усё, што больш за трох колаў…”, FIAP (Fédération Internationale de lʼArt Photographique – Міжнародная федэрацыя фотамастацтва).

Пераможца міжнароднага конкурсу пад эгідаю кампаніі “Canon” на штогоднім міжнародным Санкт–Пецярбургскім фотакірмашы 2011 года ў намінацыі “Лепшы фотаблог http: artgapan.livejournal.com/”

Фотапрацы з серыі “Цішыня” размешчаны ў часопісе “OnAir” авіякампаніі “Белавія” і інтэрнэтчасопісе “Ф”, часопісе “N–PHOTO” (Швецыя).

Удзел у выставах (2008–2017):

“Недзіцячыя гульні” (Мінск, Навагрудак, Наваполацк).

“Шлях на Грунвальд” (Мінск, Навагрудак, Чарнігаў).

“Еўропа нашымі вачыма” (Мінск).

“4383 дні дзяцінства” (Мінск).

“Экстрым.by” (Мінск).

“Termoz Mozra” (Мінск).

“Метафары вуліц 2” (Мінск).

“Дзе заканчваецца асфальт” (Мінск, Навагрудак).

Персанальныя выставы:

“Няпоўны збор сачыненняў” (Мінск).

“Уступленне ў НФК “Мінск” (Мінск).

“Time” (Мінск).

“MetafORA” (Бергама, Італія).