Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава плакату часоў Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь

  • 01.04.2015

3 2 па 3 красавіка 2015 г. у межах мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць праходзіць выставы плакатаў часоў Вялікай Айчынная вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Савецкія мастакі з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўключыліся ў змаганне супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў, ажыццяўляючы заклік «Усё для фронту, усё для перамогі!». Яны славілі гераічныя подзвігі савецкіх людзей на франтах і ў тыле, натхнялі іх на новыя працоўныя здзяйсненні і тым самым наносілі адчувальныя ўдары па ворагу, набліжалі час перамогі.

Плакат Вялікай Айчыннай вайны – адна з самых запамінальных і яскравых мастацкіх падзей культуры ХХ ст. Яго ўпэўненасць і высокі патрыятычны пафас шмат у чым тлумачацца прафесіяналізмам савецкіх мастакоў-плакатыстаў, іх уменнем гаварыць сродкамі плакатнай графікі.

На працягу ўсіх гадоў Вялікай Айчыннай вайны тэмы ў савецкага палітычнага плаката заставаліся нязменнымі: адзінства і магутнасць савецкага народа, гераізм простага савецкага чалавека, адзінства фронту і тылу, выкрыццё фашызму.

На выставах прадстаўлены плакаты выдадзеныя ў Беларусі (“Раздавім фашысцкую гадзіну”), Расіі, Украіне. Яны даюць магчымасць адчуць маштаб трагедыі і подзвіг пакалення многанацыянальнай дзяржавы – выратаванне свету ад фашызму.