Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Зроблена ў СССР"

  • 02.06.2017

З 02.06.17 па 01.09.17, пры падтрымцы жаночага мотааб'яднання «Ластаўкі», у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры будзе арганізавана выстава рэтра–электрагітар, вырабленых у рэспубліках Савецкага Саюза ў другой палове ХХ стагоддзя. На выставе будуць прадстаўлены акустычныя, паўакустычныя, сола і бас–гітары, мікрафоны, педалі гітарных эфектаў і клавішныя інструменты 60–х – 80–х гадоў. Асаблівую цікавасць уяўляе гавайская электрагітара, выпушчаная ў 1959–м годзе МЭФМІ (г. Масква), якая паклала пачатак вытворчасці электрагітар ў СССР.

Экспанаты прадастаўлены беларускімі калекцыянерамі Уладзімірам Мітраевым, Аляксандрам Жукоўскім і Дзянісам Кісялём.

Уладзімір Мітраеў. Прафесійны музыкант, бас–гітарыст. Больш за 15 гадоў кіраваў эстраднымі калектывамі. У 1986 годзе быў прызнаны лепшым кіраўніком самадзейных ВІА БССР. З 2012 года з'яўляецца найбуйнейшым калекцыянерам і адным з вядомых рэстаўратараў Беларусі.

Аляксандр Жукоўскі. У школьныя гады пачаў іграць у складзе мясцовай групы. Шукаў свой асаблівы гук, з прычыны чаго сабралася некалькі гітар, у асноўным вытворчасці СССР і ГДР. Зацікавіўшыся гісторыяй гітар пачаў збіраць іх мэтанакіравана. На дадзены момант Аляксандр валодае калекцыяй больш чым з 80 гітар, на збор якой сышло каля 15 гадоў.

Дзяніс Кісель. Самы малады калекцыянер гітар у Беларусі. Музыкант. На дадзены момант – навучэнец старэйшых класаў школы г. Маладзечна. Збірае сваю калекцыю каля 3–х гадоў.

Інфармацыйныя матэрыялы прадастаўлены музыкантам, калекцыянерам і гісторыкам стварэння гітар Якавам Сакаловым (г. Санкт–Пецярбург).

Экспазіцыя гітар, выпушчаных у БССР аформлена фатаграфіямі першых беларускіх эстрадных музыкаў, якія паклалі пачатак сучаснай эстрадзе. Гэтак жа прадстаўлены цікавыя фатаграфіі вядомых музыкаў з савецкімі гітарамі і гістарычныя дакументы, звязаныя з біт– і рокмузыкай той эпохі.

Усе жадаючыя змогуць асабіста паіграць на прадастаўленых экспанатах.

У рамках выставы будуць праводзіцца майстар–класы ігры на гітары, выступленні беларускіх музыкаў, сустрэчы з калекцыянерамі – арганізатарамі выставы.

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефонён для даведак 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay