Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Альбом гістарычных відаў Беларусі"

  • 02.06.2017

У прасторы “Галерэя” адкрылася выстава фатаграфій В. Сядых “Альбом гістарычных відаў Беларусі”.

Віктар Сядых нарадзіўся ў 1962 годзе ў горадзе Мінску. У 1988 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Творчай фатаграфіяй пачаў займацца з канца 1980–х гадоў у фотаклубе “Панарама”. Браў удзел у шматлікіх выставах у Беларусі і па–за яе межамі. У 2000 годзе ўзнагароджаны Залатым медалём FIAP (Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва). У тым жа годзе стаў сябрам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз дызайнераў”.

Сябар Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, Народнага фотаклуба “Мінск”.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Тэл. 327 43 22