Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Зборнік навуковых прац “Музейны веснік”. Мінск, "Артыя Груп", 2018

Зборнік навуковых прац “Музейны веснік”. Вып. 6 / укл. Н. У. Калымага, А. І. Ладзісаў; Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. – Мн.: Артыя Груп, 2018. – 196 с.: іл.

Зборнік змяшчае матэрыялы Музейных чытанняў, якія прайшлі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 30.11.2017–1.12.2017 у рамках экспазіцыі “Беларусь: адраджэнне духоўнасці” і былі прысвечаны 50–годдзю адкрыцця экспазіцыі Дзяржаўнага музея БССР – папярэдніка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Пытанні, вынесеныя на абмеркаванне ў ходзе чытанняў, у той ці іншай ступені тычацца тэорыі музейнага праектавання і практыкі стварэння пастаянных экспазіцый.

Раздзелы зборніка: “Гісторыя музейнай справы Беларусі”, “Новыя музеі і новыя музейныя экспазіцыі”, “З вопыту стварэння часовых экспазіцый”, “Міжнародны вопыт у галіне музейнай справы”, “Музейны прадмет і музейная калекцыя: пытанні вывучэння, захоўвання, рэстаўрацыі”, “Традыцыйныя і новыя формы працы з музейнай аўдыторыяй”.

Зборнік адрасаваны музейным спецыялістам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам і студэнтам гістарычных факультэтаў ВНУ, усім, хто цікавіцца гісторыяй.

Выданне ажыццёўлена пры падтрымцы ЗТАА “Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДзі”.