Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "анонс"

Прэзентацыя памятных манет серыі “Шлях Скарыны”

25 студзеня 2018 г. а 17–й гадзіне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь праводзіць прэзентацыю аднаго з найбольш знакавых набыткаў мінулага года – прадстаўляе камплект памятных манет серыі “Шлях Скарыны”. Яны прысвечаны 500–годдзю беларускага кнігадрукавання і выпускаліся ў...

Выстаўка "Асаблівая фатаграфія"

22 студзеня 2018 года ў выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Асаблівая фатаграфія" – першай выставы Секцыі аналагавай фатаграфіі Беларускага аб'яднання фатографаў. На...

Выстава фатаграфіі "13–е Акно"

22 студзеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" пачне працу аўтарская выстава фатаграфіі "13–е Акно". Гуляючы па гарадскіх вулачках, мы перыядычна кідаем погляд на вокны – часам дзеля знаёмства з архітэктурай і яе дэталямі, асабліва калі...

Выстава "Сонечная вяршыня"

25 студзеня 2018 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу персанальная выстава жывапісу Ганны Конанавай «Сонечная вяршыня». Экспазіцыя ўключае больш за 70 твораў у тэхніцы алейнага жывапісу. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 лютага. Выстава будзе працаваць да 25...

7 сакавіка - скарочаны дзень!

Увага! Паважаныя наведвальнікі, 7 сакавіка 2018 года Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Музей прыроды і экалогіі (вул. К. Маркса, 12) працуюць да 18.00. Каса да 17.30. 8 сакавіка 2018 года - па звычайным графіку!