Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "выстава"

Выстава паштовак да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Cіл Рэспублікі Беларусь

У Галерэі музея працуе выстаўка, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Cіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 23 лютага. Экспазіцыю склалі віншавальныя паштоўкі 1960–1980-х гадоў з калекцыі філакартыі. Адна з паштовак датуецца 1943 годам (мастак Д.Капіца, тэкст верша – С.Часнін). Радкі...

Выстава ў Музеі І З’езда РСДРП "Вікінгі і Балты: Паўночная Сага"

З 7 лютага па 12 красавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" працуе выстава "Вікінгі і Балты: Паўночная Сага". Вікінгі – раннясярэднявечныя скандынаўскія мараходы, якія ў VIII – XI стагоддзях рабілі марскія паходы ад Вінланда да Біярміі...

Цырымонія пасвячэння ў члены БРСМ у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

19 лютага 2015 г. ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адбылася экскурсія і прайшла ўрачыстая цырымонія пасвячэння навучэнцаў 9 класаў гімназіі №2 г. Мінска ў члены БРСМ. Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Жураўкова Міхаіла Анатольевіча.

Выстава да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка

У Галерэі музея адкрылася выстаўка, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Традыцыя адзначаць гэтую дату была закладзена ў 1857 годзе г.зв. “маршам галодных каструль”, які арганізавалі работніцы тэкстыльнай прамысловасці і фабрык па вырабу адзення ў Нью-Ёрку. Паштоўкі 1960–1080-х...

"Сакавіцкія каты" ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (6-8 сакавіка 2015 г.)

З 6 па 8 сакавіка 2015 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава "Сакавіцкія каты", арганізаваная міжнародным грамадскім аб'яднаннем мастакоў і мастацтвазнаўцаў "МАЙСТАР". Гэта выстава - сенсацыя, на якой упершыню будуць прадстаўлены жывапіс, малюнкі,...