Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "каштоўнасць"

Музейны збор

Збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – буйнейшы ў краіне. Ён налічвае амаль 500 тысяч адзінак музейных прадметаў, размеркаваных па асобных калекцыях.  Шэраг музейных прадметаў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з...

"Кераміка"

Калекцыя "Кераміка" – адзін з найбольш буйных і прадстаўнічых збораў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.  Калекцыя ў пэўнай ступені адлюстроўвае гісторыю ганчарнага промысла, развіццё рамеснай тэхналогіі і прамысловай вытворчасці керамікі на тэрыторыі Беларусі на...

"Апостал"

"Апостал" быў выдадзены напрыканцы XVI ст. у віленскай друкарні братоў Мамонічаў. Мова выдання – царкоўнаславянская. Кніга была набыта ў прыватнай асобы ў 2001 г.

Мітра канца XVII – XVIII стст.

Мітра канца XVII – XVIII стст. – колішні экспанат Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Пазней мітра знаходзілася ў Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, а з 1957 г. – у фондах Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея.

Галаснік ХІІ ст.

Галаснік ХІІ ст. з Каложскай царквы г. Гродна паступіў у фонды музея ў 1957 г.