Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "каштоўнасць"

"Нумізматыка"

Нумізматыка – навука аб манетах, найстарэйшая са спецыяльных гістарычных дысцыплін. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусі выкарыстоўвае прадстаўнічую нумізматычную калекцыю для даследавання гісторыі краіны і грашовага абарачэння. Менавіта ў манеце, як масавай крыніцы, знайшлі...

Малечскі скарб рымскіх дынарыяў

Скарб рымскіх дынарыяў І–ІІ ст. н.э. мае агульнасусветнае значэнне. Ён складаецца з 389 манет ад часоў рымскага імператара Веспасіяна (67–79 гг.) да праўлення Септымія Севера (193–211 гг.). Скарб быў адкрыты ў маі 1993 г. на мяжы вёсак Малеч і Кабякі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобласці і...

Гадзіннік для дыліжанса

Гадзіннік для дыліжанса быў выраблены ў Дрэздэне ў канцы XVII – першай палове XVIII стст. Перададзены ў музейны збор прыватнай асобай у 1960 г.

"Успенне Прасвятой Багародзіцы"

Абраз "Успенне Прасвятой Багародзіцы" быў выраблены на мяжы XVII–XVIII стст. Паходзіць з уніяцкай царквы г. Бешанковічы Віцебскай вобласці. Трапіў у музейны збор дзякуючы экспедыцыі Дзяржаўнага музея БССР у 1971 г.

Флет з манаграмай "AR"

Флет з манаграмай "AR" пад каронай быў выраблены на налібоцкай шкляной мануфактуры ў XVIII ст. Дадзены музейны экспанат яшчэ ў міжваенны час належаў Беларускаму Дзяржаўнаму Музею.