Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



МНС нагадвае: як дапамагчы чалавеку пры электратраўме

Наша жыццё насычана рознымі электрапрыборамі, якія акружаюць нас усюды: дома, на працы і нават на вуліцы. Нярэдка парушэнне правілаў эксплуатацыі і тэхнікі бяспекі пры працы з электрапрыборамі, абсталяваннем і праводкай прыводзіць да атрымання электратраўмы. У гэтым выпадку кожная секунда, у прамым сэнсе слова, на рахунку, і ад таго, як хутка і правільна будзе аказана дапамога, залежыць не толькі здароўе, але і жыццё чалавека.

Калі чалавек знаходзіцца пад уздзеяннем току, першае, што неабходна зрабіць, – вызваліць яго ад кантакту з токаводнымі элементамі. Калі гэта немагчыма, трэба выбіць іх з рук пацярпелага любымі прадметамі, не праводзячымі ток, напрыклад, драўлянай палкай. Калі чалавека прыходзіцца адцягваць ад крыніцы току, трэба акуратна ўхапіцца за яго вопратку, выключаючы магчымасць кантакту з адкрытымі часткамі цела. Па магчымасці выкарыстоўвайце гумовыя пальчаткі або наматайце на руку ўласнае адзенне.

Чалавеку, якi аказвае дапамогу, неабходна ведаць, што ў радыусе 10–15 крокаў ад ляжачага на зямлі провада, яго самога можа ўдарыць токам. Узмацняецца небяспека пры павышанай вільготнасці паветра і зямлі. Чым шырэй крок ратавальнiка, тым большая верагоднасць удару токам. Таму падыходзіць да пацярпелага неабходна «гусінымі» крокамі на гумовым кілімку або ў гумовых ботах, не адрываючы падэшваў ад зямлі. Ні ў якім разе нельга дакранацца да пацярпелага мокрымі і неізаляванымі рукамі і прадметамі, калі ток не адключаны, брацца за вопратку пацярпелага, калі яна мокрая ці не аддзяляецца ад цела, пакідаць траўмаванага ў адзіноце, нават на хвіліну, паіць гарачымі напоямі, даваць яму каву, алкаголь.

Адцягнуўшы чалавека на бяспечную адлегласць, пакладзіце яго на роўную паверхню, перавярніце на бок, расшпіліце вопратку, каб забяспечыць прыток свежага паветра. Ацаніце ступень пашкоджання арганізма, калі чалавек без прытомнасці, акажыце першую дапамогу – непрамы масаж сэрца ў комплексе з дыханнем «з рота ў рот». На апёкі скурных пакроваў накладзяце стэрыльную сухую павязку і забяспечце холад. Калі ў пацярпелага ёсць іншыя пашкоджанні (удары, пераломы), накладзiце тугую павязку або шыну з падручных сродкаў. Абавязкова паведаміце пра здарэнне ў хуткую медыцынскую дапамогу па тэлефоне 103.