Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Як навучыць дзіця бяспецы

Навучыць дзіця выконваць правілы бяспекі - задача няпростая. Але рабіць гэта трэба з самых ранніх гадоў, бо ў гэтым узросце фарміруецца культура бяспекі на ўсё жыццё. Вядома, самае галоўнае пры гэтым - уласны прыклад бацькоў, іх бяспечныя паводзіны, захаванне правілаў, клопат, падтрымка і абарона.

Кожнаму ўзросту патрэбен свой падыход. Для малых гульня - лепшы спосаб пазнання свету. У гэтым выпадку падыдуць казкі, казачныя героі, чые паводзіны абавязкова трэба абмяркоўваць з малым, мультфільмы. Можна, напрыклад, даць дакрануцца да цёплаго кубка, навучыць, што такое «горача». Недастаткова проста забараняць і казаць "нельга", трэба тлумачыць чаму. Школьнікам старэйшым - мадэляваць шлях са школы дадому, розныя сітуацыі, паспрабаваць прайграць па ролях і паглядзець, што будзе рабіць Ваш сын цi дачка, калі здарыцца пажар у кватэры ці будзе моцны пах газу.

Тэму бяспекі трэба паўтараць з дзецьмі рэгулярна, бо нават даросламу чалавеку для таго, каб асвяжыць у памяці нейкія веды, неабходна вяртацца да іх пастаянна.

Вядома, на 100% ад бяды застрахавацца ніхто не можа, але мамы і таты, бабулі і дзядулі, старэйшыя браты і сёстры могуць навучыць дзяцей, як правільна сябе паводзіць у надзвычайнай сітуацыі. Для пачатку трэба памятаць, што маленькія дзеці, калі нешта адбылося або яны сталі віноўнiкам пажару, часцей за ўсё палохаюцца і хаваюцца. Яны баяцца расказаць дарослым, што нарабілі. Не ўмеючы дзейнічаць, і не разумеючы небяспекі дыму, малыя ратуюцца ад агню пад ложкамі, у шафах. Вельмі важна растлумачыць дзецям, што гульні з запалкамі, печкай, разеткамі могуць прывесці да пажару, які зробіць балюча. Не чытайце дзіцяці натацый. Пагутарыце з імі, прывядзіце прыклады і прайграйце розныя сітуацыі. Ведайце, што забарона хутчэй дасць стымул дзіцяці паспрабаваць у вашу адсутнасць тое, што нельга, таму казаць пра бяспеку з дзецьмі трэба ў давернай манеры, ні ў якім разе не трэба пагражаць і запалохваць. Абмяркоўвайце з дзіцем сітуацыі - на вуліцы, у хатнім становішчы, па дарозе дадому ў дзіцячы сад.

Дзіцяці неабходна растлумачыць, калі агонь - гэта дрэнна, а калі - добра. Таксама важным складнікам з'яўляецца веданне дзіцем свайго хатняга адрасу і нумараў тэлефона службы выратавання, каб пры неабходнасці выклікаць дапамогу. Вядома ж, забараніць дзіцяці пазнаваць свет немагчыма, ваша задача - падстрахаваць яго, навучыць і папярэдзіць магчымую трагедыю, быць побач і нават на крок наперадзе.

Таксама адпраўляючы дзяцей у вёску ці на дачу, яшчэ раз нагадайце ім пра асноўныя правілы бяспекі. Бо гульні з запалкамі на гарышчах, у адрынах, падпальванне сухой травы - досыць частая «забаўка» дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Займаючыся гаспадарчымі справамі, не забывайце, што дзіця не павінна быць прадстаўлена само сабе - вы павінны ведаць, дзе яно і з кім гуляе. Калі гаворка ідзе пра маленькіх дзяцей, тут савет адзін - не пакідайце іх без нагляду нават на некалькі хвілін.

Немагчыма прадугледзець усе сітуацыі і даць парады на ўсе выпадкі жыцця. Але навучыць дзіця быць асцярожным можна і трэба. Памятайце! Дзіця бярэ прыклад з Вас! Хай Ваш прыклад захавання правілаў бяспекі навучыць і яго.