Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



МНС нагадвае правілы бяспекі пры моцным дажджы, градзе

МНС нагадвае правілы бяспекі пры моцным дажджы, градзе

ШТО РАБІЦЬ дома:

– сачыце за паведамленнямі па радыё, тэлебачанні, у інтэрнэце;

– па магчымасці заставайцеся дома або на працы;

– адключыце электрапрыборы;

– адыдзіце ад вокнаў;

– пастаўце машыну ў гараж.

ШТО РАБІЦЬ у машыне:

– не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткi;

– павольна перамясціцеся ў крайні правы шэраг (на абочыну) і, не звяртаючыся да экстранага тармажэння, спыніце рух;

– уключыце аварыйныя агні і перачакайце лівень.

ШТО РАБІЦЬ на вуліцы:

– хавайцеся ў будынку;

– калі гэта немагчыма, торбай, адзеннем, падручнымі сродкамі абараніце галаву.

Важна! Нельга спускацца ў падземныя пераходы.