Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Правілы бяспекі пры моцным ветры, урагане, буры

Што рабіць, калі моцны вецер, ураган, бура:
- калі моцны вецер заспеў вас у будынку, адыдзіце ад вокнаў і займіце бяспечнае месца каля сцен унутраных памяшканняў, у калідоры, ва ўбудаваных шафах, у ванных пакоях, туалеце, каморах, у трывалых шафах, пад сталамі;
- патушыце агонь у печы, адключыце электраэнергію, зачыніце краны на газавых сетках. У цёмны час сутак выкарыстоўвайце ліхтары, лямпы, свечкі і ўключыце радыёмнік для атрымання дадатковай інфармацыі;
- шкло вокнаў абклейце папяровымі стужкамі ці палоскамі скотчу, зачыніце аканіцамі ці шчытамі;
- калі ўраган заспеў вас на вуліцы, трымайцеся як мага далей ад лёгкіх пабудоў, будынкаў, мастоў, эстакад, ліній электраперадач, мачтаў, дрэў, рэк, азёр і прамысловых аб'ектаў;
- для абароны ад абломкаў і аскепкаў шкла, якія ляцяць, выкарыстоўвайце лісты фанеры, кардонныя і пластмасавыя скрыні, дошкі і іншыя падручныя сродкі;
- імкніцеся хутчэй схавацца ў скляпах і хованках, наяўных у населеных пунктах;
- не заходзіце ў пашкоджаныя будынкі, бо яны могуць абрынуцца пры новых парывах ветра;
- калі вы апынуліся ў полі ці на прасёлкавай дарозе, выходзьце на магістральныя дарогі, якія перыядычна расчышчаюцца і дзе ёсць вялікая верагоднасць аказання вам дапамогі.