Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Будзьце асцярожныя пры адпачынку на вадаёмах!

Наперадзе выхадныя дні і сіноптыкі абяцаюць па-сапраўднаму летняе надвор'е. Каб схавацца ад гарадской спёкі, многія памкнуцца на вадаёмы. Не варта забываць, што вада - крыніца павышанай небяспекі, і бестурботнасць можа азмрочыць адпачынак.

На вуліцы ўсталявалася па-сапраўднаму летняе спякотнае надвор'е. Каб схавацца ад гарадской спёкі, многія памкнуцца на вадаёмы. Не варта забываць, што вада - крыніца павышанай небяспекі, і бестурботнасць можа азмрочыць адпачынак. Прыслухайцеся да рэкамендацый МНС.

https://www.youtube.com/watch?v=uLw2xgkyz2s

https://mchs.gov.by/glavnoe/393512/

Каб забяспечыць уласную бяспеку і пазбегнуць няшчасных выпадкаў, МНС заклікае быць вельмі асцярожнымі на водных аб'ектах і выконваць правілы бяспекі:

• Не ўваходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап'янення, не плавайце і не нырайце ў неабсталяваных месцах.

• Не адплывайце далёка ад берага, заўсёды разлічвайце на свае сілы на зваротны шлях.

• Не адпускайце дзяцей адных да вады і не пакідайце іх без нагляду!

 

Калі апынуліся ў небяспецы, тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112.