Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Небяспека мабільных тэлефонаў

Сёння мабільныя тэлефоны ёсць не толькі ў дарослых, але і ў кожнага дзіцяці. Гэтыя сучасныя гаджэты дазваляюць заставацца на сувязі з роднымі, а таксама цалкам могуць замяніць іншыя папулярныя прыборы: плэер, тэлевізар, камп’ютар, фотаапарат. Ва ўсіх тэлефонах маюцца акумулятары, якія зараджаюцца ад электрычнай сеткі. Часам няправільнае выкарыстанне тэлефона, парушэнне правілаў бяспекі можа прывесці да пажару альбо да траўміравання чалавека.

Чарговая павучальная гісторыя з Барысава, у якой з-за няўважлівага абыходжання з электрапрыборамі ледзь не загінула ўся сям'я.

https://youtu.be/ejvt6mf7Lf4?t=563

 

Што ж рабіць, каб пазбегнуць такіх сітуацый? Трэба ведаць некаторыя факты і выконваць нескладаныя правілы!

1) У інструкцыі, якая прыкладаецца да мабільнага тэлефона, указваецца тэрмін службы вашага гаджэта, пасля заканчэння якога рэсурс акумулятара прылады пачынае вычэрпвацца. Пры гэтым значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажару і выбуху тэлефона;

2) Выкарыстоўвайце толькі арыгінальныя зарадныя прылады, прызначаныя менавіта для гэтай мадэлі тэлефона або планшэта. Выкарыстанне больш моцнай зараднай прылады, павышае рызыку перагрэву тэлефона, узгарання самой зарадкі і ў выніку можа прывесці да выбуху акумулятара тэлефона;

3) Памятайце, што, пакідаючы тэлефон у разетцы, магчымы скачок напружання, у выніку якога ваша прылада можа не толькі задыміцца, але і загарэцца. Таму ў мэтах бяспекі зараджаць тэлефон неабходна толькі ў прысутнасці людзей. Ні ў якім разе нельга пакідаць свой гаджэт зараджацца на ноч, так як у выпадку ўзнікнення пажару чалавек, які спіць, не заўважыць надыходзячую пагрозу. Калі тэлефон не зараджаецца, трэба адключаць ад сеткі зарадную прыладу, бо знаходзячыся пад напругай, яна таксама можа стаць прычынай пажару;

4) Перагрэву вашага апарата могуць спрыяць шмат прычын: завадскі брак або зламаная дэталь, перавышэнне тэрміну годнасці тэлефона, непадыходзячая зарадная прылада, вялікая колькасць запушчаных фонавых прыкладанняў і гульняў з добрай графікай, назапашаныя ў аперацыйнай сістэме непатрэбныя файлы. Усё гэта прымушае мабільны тэлефон павольней працаваць і мацней грэцца.

 

Будзьце асцярожныя! Ідучы ў нагу з тэхнічным прагрэсам, не забывайце пра бяспеку! У выпадку любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары «101» або «112»!