Национальный исторический музей Республики Беларусь



ПАЛАЖЭННЕ аб I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі ў рамках Года малой радзімы

ПАЛАЖЭННЕ

аб I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі

ў рамках Года малой радзімы

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Арганізатарамі I Рэспубліканскага краязнаўчага форума Беларусі (далей – Форум) з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”.

1.2. Форум праводзіцца ў партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Рэдакцыйна–выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда”, Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

1.3. Удзельнікі Форума – краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі, выдавецтвы, сродкі масавай інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

1.4. Форум будзе праходзіць у лютым 2020 г. у Мінску на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіялаў:

1.4.1. Урачыстае адкрыццё форума і пленарнае пасяджэнне (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, вул. Карла Маркса, 12).

1.4.2. Секцыя “Краязнаўства ў сістэме навукова–даследчай працы” (філіял “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці”, вул. Карла Маркса, 38).

1.4.3. Секцыя “Краязнаўства ў вучэбна–выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі” (філіял “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”, зав.Музычны, 5).

1.4.4. Секцыя “Экалагічнае краязнаўства і турыстычная дзейнасць” (філіял “Музей прыроды і экалогіі”, вул. Максіма Багдановіча, 9а).

1.4.5. Секцыя “Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў” (філіял “Музей гісторыі беларускага кіно”, вул. Свярдлова, 4).

1.4.6. Студэнцкая канферэнцыя “Моладзь і краязнаўства” (філіял “Дом–музей I з’езда РСДРП”, пр. Незалежнасці, 33).

1.4.7. Канферэнцыя школьнікаў “Пазашкольнае краязнаўства: вопыт рэгіёнаў” (аддзел “Гасцёўня Уладзіслава Галубка”, вул. Старавіленская, 14).

1.5. Падчас правядзення Форума будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг.

1.6. Вынікі Форума будуць шырока асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі.

2. ЗАДАЧЫ ФОРУМА

2.1. Вывучэнне стану спраў у галіне краязнаўства.

2.2. Папулярызацыя гісторыка–культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак.

2.3. Пашырэнне ведаў аб краязнаўчых праектах Беларусі.

2.4. Стварэнне ўмоў для дыялогу паміж краязнаўцамі.

2.5. Пашырэнне магчымасцяў творчай самарэалізацыі асобы і садзейнічанне яе прафесійнаму станаўленню.

2.6. Далучэнне моладзі ды матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі;

2.7. Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх далучэнне да даследавання гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.

2.8. Садзейнічанне выхаванню грамадзяніна Беларусі – патрыёта малой радзімы, дасведчанай асобы, што любіць і шануе свой край, яго традыцыі, помнікі гісторыі, культуры і прыроды.

2.9. Патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё ў іх грамадзянскіх якасцяў, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, гонару да нацыянальнага багацця мінулага і сучаснасці Беларусі.

2.10. Фарміраванне актыўнай, самастойнай, высокаадукаванай, творчай асобы.

2.11. Трансляцыя дасягненняў і вопыту паміж краязнаўцамі.

3. АСАБЛІВАСЦІ ЎДЗЕЛУ Ў ФОРУМЕ

3.1. Патрабаванні да афармлення дакладаў: назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара / аўтараў, пасада, назва арганiзацыi, горад, краіна. Аб’ём дакладу – да 6 старонак, 14 кегль, шрыфт Time New Roman, міжрадковы інтэрвал – 1,5; палі: злева – 30 мм, справа – 15 мм, зверху і знізу – 20 мм; спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках з указаннем нумара крыніцы са спісу літаратуры і нумара старонкі: [7, c. 25]. Прануміраваны спіс літаратуры ў алфавітным парадку прыводзіцца ў канцы артыкула. Выкарыстанне аўтаматычных пастаронкавых спасылак не дапускаецца. Тэкст даклада і заяўку ўдзельніка (Дадатак 1), а таксама заяўку на ўдзел у конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг. (Дадатак 2) неабходна направіць да 1 лютага 2020 г. на электронны адрас: histmuseum@histmuseum.by

3.2. У межах Форума плануецца правядзенне прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў, выставы гісторыка–краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданняў краязнаўцаў;

3.3. Па выніках работы Форума запланавана выданне зборніка дакладаў. Плануецца прыняцце выніковай рэзалюцыі.

3.4. Кожны ўдзельнік Форума атрымае сертыфікат.

3.5. Пражыванне і харчаванне будзе забяспечана арганізатарамі Форума, выдаткі на праезд пакрываюцца за кошт саміх удзельнікаў ці ўстановы, якая накіроўвае для ўдзелу ў Форуме.

3.6. Кантактная асоба: загадчык навукова–метадычнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юшкевіч Юлія Валер’еўна (+375 17 328–63–72).