Грамафоны, патэфоны, тэлевізары, магнітафоны, акустычныя калонкі, мікрафоны і да т. п. – усё гэта прадметы названай калекцыі. Яна бярэ пачатак ад 1961 г., калі ў музейны фонд паступілі радыёпрыёмнікі "Турист", выпушчаны ў 1957 г. на рыжским заводзе ВЭФ, і "Искра" выпуску 1955 г., выраблены ў г. Аляксандраве (Расія). Абодва прывезены супрацоўнікамі музея з экспедыцыі 1961 г. на цэлінныя землі Казахстана. Цікавым з’яўляецца нямецкі радыёпрыёмнік "Telefunken" (паступленне 1983 г.), выраблены ў маі 1939 г., за некалькі месяцаў да пачатку Другой сусветнай вайны. Ён прызначаўся для польскага рынку збыта, пра што сведчуць польскамоўныя пазначэнні на шкале ўстройства. Гэтая марка радыёпрыёмнікаў была дастаткова папулярнай сярод жыхароў Заходняй Беларусі. Узоры прадукцыі мінскіх заводаў па вырабу радыё- і тэлеапаратуры 1940-х – 1980-х гг. таксама знаходзяцца ў прадстаўленым зборы – радыёпрыёмнік "КИМ", тэлевізары "Гарызонт", радыёпрыёмнікі "Селена", "Океан". Адзін з найбольш ранніх па часе вырабу прадметаў – музычная шкатулка фірмы Юлія Генрыха Цымермана, якая датуецца 1888 г. Яна выпушчана ў першае пяцігоддзе існаввання фабрыкі, заснаванай Цымерманам у 1883 г у Пецярбургу. Некаторыя прадметы калекцыі прадстаўлены на сталай экспазіцыі музея. Сярод іх – музычная скрыня канца ХІХ ст. "Kalliope" і мікрафон са струнным рэзанатарам фірмы "Klingsor".
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Прыёмная музея
histmuseum@tut.by
Навукова-метадычны аддзел