Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзеянні па сігнале "Увага ўсім!"

Дзеянні па сігнале "Увага ўсім!"
Зменшыць трагічныя наступствы стыхійных бедстваў, тэхнагенных аварый, прыродных катастроф можна своечасовым папярэджаннем аб бядзе.
Для гэтага ў сістэме грамадзянскай абароны прынят папераджальны сігнал абвесткі "УВАГА УСІМ!". Сігнал рэалізуецца з дапамогай запуску электрасірэн і папярэджвае насельніцтва аб небяспецы масавага паражэння людзей, жывёл і раслін шкоднымі хімічнымі рэчывамі, уздзеяння на арганізм радыектыўных рэчываў, а таксама радыяцыйнага забруджвання мясцовасці. Што ж трэба рабіць, калі вы пачулі такі сігнал?
Пачуўшы працяглае «выццё» сірэн, вы павінны ўключыць радыёпрыёмнік або тэлевізар, падключыцца да сеткі Інтэрнэт для наведвання інфармацыйных парталаў (напрыклад, сайта МНС) і праслухаць або прачытаць інфармацыю аб існуючым становішчы і парадку далейшых дзеянняў. Далей неабходна выконваць усе рэкамендацыі, якія прагучалі ў эфіры або апублікаваны на інтэрнет-партале МНС. Не лішнім будзе перадаць інфармацыю суседзям, бо яны маглі яе не чуць. У выпадку неабходнасці аказаць дапамогу хворым, дзецям і састарэлым людзям. Пры гэтым галоўнае - не панікаваць.
Калі папераджальны сігнал застаў вас на вуліцы, неабходна знайсці бліжэйшую целе (радыё) кропку для атрымання больш падрабязных інструкцый, у т.л. звярнуць увагу на інтэрактыўныя рэкламныя экраны, якія могуць быць размешчаны ў месцах з масавым знаходжаннем людзей, а таксама пры наяўнасці магчымасці падключыцца да сеткі Інтэрнэт.
Ад непрадбачаных сітуацый, нажаль, не застрахаваны ніхто. Менавіта таму ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі неабходна дакладна ведаць, што рабіць. Дапамагчы пры такіх абставінах могуць веды правіл бяспекі, атрыманыя падчас тэарэтычных заняткаў і трэніровак па адпрацоўцы эвакуацыйных мерапрыемстваў.

https://www.youtube.com/watch?v=dsZKtBcHnrI