Слуцкі пояс - узор дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва Беларусі другой паловы XVIII стагоддзя.
1776–1780 гг. Слуцкая мануфактура (сучасная Мінская вобласць).
Метка з надпісам: IOANNES / MADZARSKI; ME FECIT / SLUCIÆ
Шоўк, залотная нітка; ткацтва.
Пояс быў перададзены ў музей у 1961 г. са збору Чарнігаўскага дзяржаўнага гістарычнага музея. Да 1888 г. належыў Васілю Тарноўскаму, аматару старажытнасцяў, памешчыку, уладальніку маёнтка Качанаўка на Чарнігаўшчыне.
Пояс на Беларусі меў вялікае дэкаратыўнае і функцыянальнае прызначэнне і таму багата аздабляўся. Першыя звесткі аб ужыванні мастацкі аздобленных тканых паясоў на Беларусі адносяцца да XIII стагоддзя.
Найбольшага росквіту ў вытворчасці шаўковых паясоў на Беларусі ў XVIII стагоддзі дасягнулі так званыя “слуцкія паясы”. Назва гэта паходзіць ад слуцкай шоўкаткацкай мануфактуры, дзе склалася пэўная мясцовая стылістыка шаўковага пояса з металічнымі ніцямі (срэбнымі і залотнымі) пад уплывам ткача ўсходняга паходжання Яна Маджарскага. Ен перанёс у Рэч Паспалітую ўсходнюю традыцыю вырабу шаўковых паясоў і навучыў свайму рамяству мясцовых ткачоў. Сярэднік упрыгожваўся папярочнымі палосамі з раслінным або геаметрычным арнаментам. Выявы на канцах паясаў выконваліся ў выглядзе стылізаваных букетаў кветак. Пояс упрыгожваўся махрамі, на аблямоўцы змяшчалі ткацкую марку з вытканым імем майстра (“Ян Маджарскі”, “Лео Маджарскі”) або месцам вытворчасці (“Слуцкъ”, “Въ грдъ Слуцкъ”).
Слуцкая мануфактура ўнесла каштоўны ўклад у еўрапейскае ткацкае мастацтва – выпрацавала свой тып пояса. Высокі тэхнічны і мастацкі ўзровень выканання садзейнічаў шырокаму распаўсюджванню менавіта гэтага тыпу пояса на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і далёка за яе межамі.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея