Калекцыя "Фонапомнікі"
Гэтая калекцыя вылучылася ў самастойную адносна нядаўна, у 2009 г. Яна ўключае розныя носьбіты гукавых запісаў. У сваёй бальшыні – гэта грамафонныя пласцінкі з творамі музычнага мастацтва рознага жанру, ад класікі да народных і папулярных песен. Аднак першай па часе паступлення (1961 г.) была магнітафонная стужка на бабіне з запісам Шостай сімфоніі беларускага кампазітара Рыгора Пукста. Найбольш старадаўнімі, а таму і рэдкімі музейнымі прадметамі гэтай калекцыі з’яўляюццая металічныя дыскі для музычнай скрыні канца ХІХ ст., а таксама грамафонныя пласцінкі пачатку ХХ ст. – маскоўскай фабрыкі братоў Патэ (Pathé) і дыскі амерыканскага канцэрна "Зонофонъ Рекордъ" (ZONOPHONE RECORD), выпушчаныя ў Расіі. У калекцыі захоўваецца багаты фонаархіў выдатнага фота- і тэлежурналіста, актыўнага ўдзельніка турыстычнага руху на ўсёй прасторы былога Савецкага Саюзу Аляксандра Чуланава (1939–1994). Сярод паступленняў апошніх гадоў – запісы на лазерных кампакт-дысках: арганная музыка ў выкананні слыннай арганісткі полацкага Сафійскага сабору Ксеніі Пагарэлай, піянерскія песні Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, песні на вершы паэта Уладзіміра Някляева. На канец 2010 г. колькасць прадметаў асноўнага фонду склала 155 адзінак захоўвання.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Прыёмная музея
histmuseum@tut.by
Навукова-метадычны аддзел