Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Мэбля"

Калекцыя паводле сваёй спецыфікі, гісторыі фарміравання музейнага збору не вельмі вялікая і ў асноўным уключае прадметы ХІХ – пачатку ХХ ст., вырабленыя на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Заходняй Еўропы, а таксама тыповыя на тэрыторыі былога СССР прадметы інтэр’еру сярэдзіны ХХ ст. Калекцыя налічвае 238 адзінак.

Асобныя прадметы багата аздаблены разьбой, арыгінальнай арнаментыкай. Асаблівую цікавасць выклікаюць не толькі адзінкавыя прадметы мэблі, але і гарнітуры для кабінету, гасцёўні ў стылі "бідэмайер", "мадэрн". У калекцыі прадстаўлены прадметы інтэр’еру: люстэркі, падстаўкі для кветак, рамкі для фотаздымкаў і інш.

Першым прадметам, які паступіў у калекцыю "Мэбля", з’яўляецца шафа ў стылі "эклектыка", багата аздобленая разнымі элементамі, вырабленая ў канцы ХІХ ст., як мяркуецца, у Італіі. Дадзены прадмет быў набыты ў жыхаркі г. Мінска ў 1958 г.