Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Аддзелы

Навукова-фондавыя аддзелы

Тэл. +375 17 3992498

email: depositary@histmuseum.by

Асноўнымі задачамі фондавых аддзелаў з’яўляюцца выяўленне, камплектаванне, улік, навуковая апрацоўка і захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый. Складаюцца з наступных падраздзяленняў:

  • аддзел уліку фондаў
  • аддзел рэчавых помнікаў
  • аддзел пісьмовых і выяўленчых крыніц
  • аддзел археалогіі, нумізматыкі і зброі
  • аддзел рэстаўрацыі

Аддзел уліку фондаў

Тэл. +375 17 3992498

Аддзел ажыццяўляе вядзенне ўсяго комплексу ўліковай дакументацыі (акты, пратаколы ФЗК, кнігі ўліку, журналы рэгістрацыі і г.д.) па руху музейных прадметаў і музейных калекцый.

Аддзел рэчавых помнікаў

Загадчык аддзела – Ермакова Ганна Аляксандраўна

Тэл. +375 17 3992637

Навуковыя супрацоўнікі аддзела камплектуюць і вывучаюць калекцыі традыцыйнай матэрыяльнай культуры беларусаў, беларускага народнага ткацтва і адзення, прамысловых тканін, керамікі, шкла, металу, народнага мастацтва, музычных інструментаў і г.д.

Аддзел пісьмовых і выяўленчых крыніц

Тэл. (017) 373-55-08

У склад аддзела ўваходзяць калекцыі: "Выяўленчае мастацтва" ("Жывапіс", "Графіка", "Іканапіс", "Скульптура", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва"), "Дакументы", "Фотадакументы", "Фотанегатывы", "Плакаты. Афішы", "Тара, этыкетка, упакоўка", "Філатэлія", "Філакартыя", "Старадрукаваныя і рукапісныя кнігі", "Кнігі. Брашуры. Буклеты", "Перыядычны друк", "Лістоўкі", "Карты. Планы. Схемы".

Аддзел археалогіі, нумізматыкі і зброі

Тэл. (017) 373-55-08

Супрацоўнікі аддзела ажыццяўляюць камплектаванне, захоўванне, сістэматызацыю і навуковае апісанне калекцый "Археалогія першабытнасці", "Археалогія Сярэднявечча", "Нумізматыка", "Баністыка", "Фалерыстыка", "Сфрагістыка", "Скарбы", "Каштоўныя металы і камяні", "Зброя халодная", "Зброя агнястрэльная", "Вайсковае абмундзіраванне і рыштунак", "Баепрыпасы".

Аддзел рэстаўрацыі

Тэл. (017) 251-93-05

Аддзел ажыццяўляе правядзенне рэстаўрацыі, кансервацыі і прафілактычнага агляду стану захаванасці музейных прадметаў і калекцый.

Навукова-экскурсійны аддзел 

Тэл. +375 17 374 83 22

e-mail:excursion@histmuseum.by

Аддзел па рабоце з музейнай аўдыторыяй пачаў сваю дзейнасць разам з адкрыццём першай экспазіцыі музея ў 1967 г. Супрацоўнікі аддзела займаюцца культурна-адукацыйнай дзейнасцю, асноўнымі формамі якой з’яўляюцца экскурсіі, лекцыі, музейныя заняткі, конкурсы, віктарыны, канцэрты, музейныя святы.

Экспазіцыйны аддзел

Тэл. +375 17 263 23 71

e-mail: expo@histmuseum.by

Аддзел ажыццяўляе працу па стварэнні стацыянарнай экспазіцыі, рэалізацыі экспазіцыйных праектаў.

Аддзел інфармацыйна-выставачнай работы

Тэл. +375 17 397 09 22

e-mail: info@histmuseum.by

Аддзел займаецца арганізацыяй і правядзеннем выставак сумесна з іншымі музеямі, грамадскімі аб’яднаннямі, установамі, фондамі, замежнымі пасольствамі, мастакамі, майстрамі народнай творчасці, калекцыянерамі і інш.


Сектар фатаграфічных даследаванняў

Тэл. +375 17 397 09 22

e-mail: info@histmuseum.by

Сектар займаецца даследчай дзейнасцю для падрыхтоўкі Рэестра асабліва каштоўных аб'ектаў захоўвання фатаграфічных фондаў Рэспублікі Беларусь; арганізацыяй выставачных праектаў і навукова-даследчых праграм у галіне візуальнай культуры; вывучэннем і прадстаўленнем гісторыі візуальнай культуры, у тым ліку вядзе ўласныя даследчыя праекты, якія прадстаўляюць фатаграфію ў кантэксце гістарычных падзей і мастацтвазнаўчых даследаванняў.

Навукова-метадычны аддзел

Тэл. + 375 17 378 63 72

e-mail:histmuseum@histmuseum.by

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь з`яўляецца рэспубліканскім метадычным і каардынацыйным цэнтрам для музеяў гістарычнага і прыродазнаўчага профіляў. Аддзел займаецца навукова-метадычным забеспячэннем музейнай дзейнасці, арганізацыяй навуковых мерапрыемстваў, падтрымліваннем міжнародных кантактаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і г.д. 


Сектар забеспячэння Дзяржаўнага каталога музейнага фонду Рэспублікі Беларусь

Тэл. +375 17 378 63 72

e-mail: dkmfrb@yandex.by

Сайт: www.dkmf.by

Сектар ажыццяўляе вядзенне ў аўтаматызаваным рэжыме цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый музеяў Беларусі, якія падлягаюць перадачы ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, а таксама яго навукова-метадалагічнае і навукова-лінгвістычнае забеспячэнне дзейнасці –  распрацоўку ўніфікаваных даведнікаў, слоўнікаў, стандартаў апісання музейных прадметаў.



Бухгалтэрыя

Тэл. +375 17 363 47 93

Аддзел кадраў

Тэл. + 375 17 363 36 76

email: work@histmuseum.by

Гаспадарчы аддзел

Тэл. + 375 17 396 23 73

email: property@histmuseum.by

Інжынерная служба

Тэл. (017) 272 65 18