Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Чым небяспечныя палы сухой расліннасці

З прыходам цяпла ў падраздзяленні МНС за суткі паступае каля двух дзясяткаў паведамленняў аб загараннях у прыродных экасістэмах. Паводле аператыўных звестак з пачатку года ратавальнікі ўжо каля 700 разоў выязджалі на ліквідацыю загаранняў расліннасці.

25 красавіка ў 15-43 паступіла паведамленне аб пажары сухой расліннасці каля в.Голеўцы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобласці. На пажары знойдзены загінулы грамадзянін 1950 г. н.

Крыху раней адбыліся выпадкі, у якіх пры загаранні травы і кустоў пацярпелі людзі.

8 красавіка ў 09-14 ратавальнікам паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з апёкамі грамадзяніна 1958 г.н., пенсіянера, які пры пры спальванні смецця выкарыстоўваў лёгкаўзгаральную вадкасць на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў г. Барысаве Мінскай вобласці па зав. загарадным.

9 красавіка ў 17-11 паступіла паведамленне аб пажары сухой расліннасці каля тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Галенчыцы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобласці. У выніку пажару атрымаў апёкі грамадзянін 1961 г. н., непрацуючы, які шпіталізаваны.

Акрамя пажараў у экасістэмах мелі месца выпадкі атрымання апёкаў пры выкарыстанні ЛВЖ для спальвання смецця. 24 красавіка ў 13-50 ратавальнікам паведамілі аб шпіталізацыі з апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння грамадзяніна 1977 г. н., якія ён атрымаў пры спальванні смецця на тэрыторыі прыватнага падворка ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна. Каб спрасціць працэс навядзення парадку, мужчына выкарыстаў ЛВЖ, успышка пароў якіх прывяла да загарання на ім адзення.

Праз 4 гадзіны, у 17-50 Валожынскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з падобнымі траўмамі грамадзяніна 1979 г.н., якія ён таксама атрымаў у выніку загарання на ім адзення пры спальванні смецця з выкарыстаннем ЛВЖ на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў аграгарадку Ракаў.

20 красавіка ў 15-13 відавочца паведаміў ратавальнікам аб загаранні травы каля вёскі Ізбішча Пухавіцкага раёна. Плошча пажару склала 0.4 га. Падраздзяленні МНС, якія аператыўна прыбылі да месца выкліку, ліквідавалі ўзгаранне. Улічваючы моцны парывісты вецер, пажар мог хутка распаўсюдзіцца і прывесці да сур'ёзнай шкоды, калі б не праязджаў міма мужчына, які праявіў адказнасць і патэлефанаваў у МНС.

Часцей за ўсё вінаватымі вогненных здарэнняў пры спальванні смецця, сухой травы ці распальванні вогнішча ў лесе становяцца самі пацярпелыя, якія пры ўборцы прыдамавой тэрыторыі свядома альбо па няведанні грэбуюць правіламі бяспекі. Таму кожнаму варта ведаць важныя правілы, якія дапамогуць захаваць не толькі прыроду, але і ваша жыццё. Пра іх вы можаце даведацца ў тэматычным лайфхаку, а таксама з новага відэа МНС.

https://www.youtube.com/watch?v=_iMPsJERDWE

Звяртаем Вашу ўвагу, што разводзіць вогнішчы на прыдамавых тэрыторыях дазволена, але неабходна выконваць нескладаныя правілы:

* рабіць гэта бяспечна толькі ў зацішнае надвор'е.

* разводзіць вогнішчы варта пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення;

* месца для развядзення вогнішчаў павінна быць ачышчана ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці;

* у даступнасці неабходна мець ёмістасць з вадой, пяском або вогнетушыцель, каб хутка патушыць полымя;

* працэс гарэння павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, на якія захоўваюцца гаручыя рэчывы і матэрыялы гарэння;

* сыходзячы, неабходна затушыць вуглі да поўнага спынення тлення.

Не дапускаецца:

* выпальванне сухой расліннасці, іржышча;

* развядзенне вогнішчаў на тарфяных грунтах, пад кронамі дрэў;

* выкарыстанне для распальвання вогнішчаў і вугалю лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў (за выключэннем вадкасцяў, спецыяльна прызначаных для распальвання).

Адпраўляючыся на адпачынак на прыроду, не пакідайце пасля сябе разбітыя бутэлькі, незатушаныя вогнішчы, прамасленае рыззё – гэтыя дзеянні могуць прывесці да загарання.

Калі сталі відавочцам пажару, неадкладна паведаміце ратавальнікам па тэлефонах 112 або 101.