Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Лекцыі

Лялькі з бабулінага куфэрка

Народныя лялькі беларусаў, як галоўныя дзеючыя асобы абрадаў і традыцый нашых далёкіх продкаў, робяць мінулае больш цікавым і зразумелым. Гэта параўнальна малая, але вельмі прыкметная частка матэрыяльнай культуры прыносіць радасць не толькі дзецям, але і дарослым. Пад час лекцыі "Лялькі з бабулінага куфэрка" слухачы змогуць пазнаёміцца з найбольш распаўсюджаннымі славянскімі традыцыйнымі лялькамі, даведацца аб іх прызначэнні, а таксама атрымаць каштоўныя парады па вырабу ўласнай лялькі.

Для слухачоў 1–5 класаў.

Беларусь краіна скарбаў

З дадзенай лекцыі слухачы даведаюцца, як утвараюцца скарбы, якія скарбы былі знойдзены на тэрыторыі Беларусі, нарэшце, чаму Беларусь называюць краінай скарбаў. Лекцыя суправаджаецца паказам скарбаў і асобных прадметаў, змешчаных у фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Для слухачоў 1–11 класаў.


Гарадская культура на мяжы XIX – XX стст.

Слухачы пазнаёмяцца з тым, як выглядаў Мінск на мяжы XIX–XX стст., як гараджане бавілі свой вольны час. Яны змогуць "зазірнуць" у вокны паспалітых жыхароў горада, даведацца пра іх распарадак дня, адносіны да спорта, айчынных і сусветных дасягненняў культуры, пра модныя тэндэнцыі і салонную культуры гэтага часу.

Для слухачоў 7–11 класаў.

Мінск: учора і сёння

З дапамогай паштовак з выявамі старога Мінска, дзеці зробяць невялікае гістарычнае падарожжа па вуліцах і парках горада канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і горада сучаснага.

Для слухачоў 6–11 класаў.

Слуцкія паясы

На лекцыі слухачы пазнаёмяццаз адным з найкаштоўнейшых скарбаў Беларусі – слуцкімі паясамі. Дзеці даведаюцца пры якіх акалічнасцях пачалася іх вытворчасць на слуцкай мануфактуры, як выглядалі найбольш шыкоўныя паясы, чаму яны карысталіся такой папулярнасцю сярод шляхты, і чаму мы зараз лічым іх нацыянальным скарбам нашай Радзімы. Праграма суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй з выявамі слуцкіх паясоў, што захоўваюцца ў Беларусі і за яе межамі.

Для слухачоў 8–11 класаў.