Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



«Не чакай вавёрачку – гасі недакурак!»: новая інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС Беларусі

А вы ведаеце, на што здольны непагашаны недакурак, які ўпаў на ложак ці падлогу? Прыкладна праз 2 хвіліны ён выклікае агонь, а праз некалькі імгненняў – пажар, патушыць які сваімі сіламі будзе немагчыма. На жаль, не ўсе бачаць у гэтым важкую прычыну для адмовы ад цыгарэт. Аднак калі паліць або не паліць – выбар кожнага, то гасіць за сабой недакуркі – прамы абавязак усіх курцоў.

Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і нагадаць аб бяспецы, Рэспубліканскі цэнтр прапаганды МНС з 9 лістапада запускае новую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію – «Не чакай вавёрачку – гасі недакурак!» Яе мэтавая аўдыторыя – людзі, якія грэбуюць правіламі бяспекі і лічаць, што непагашаная цыгарэта – дробязь, якая не здольна прывесці да трагедыі.

Але як незвычайна падаць злабадзённую праблему, каб зацікавіць мэтавую аўдыторыю і заклікаць яе да змянення сваіх паводзін? Вядома, пры дапамозе крэатыўных ідэй і гумару. Такім чынам, галоўнай гераіняй новай кампаніі стане вавёрачка – вёрткі і шустры звярок, які схоплівае ўсё на ляту. Яна вельмі цікаўная і разумная, таму здольна хутка апынуцца там, дзе выкідваюць тлеючы недакурак, і пагасіць яго замест няўдачлівага і бестурботнага курца.

«Вавёрачка прыйшла!» і «Не чакай вавёрачку – гасі недакурак!» – такія пасылы лягуць у аснову кампаніі. Выбраны яны невыпадкова: па-першае, іх камічнасць маментальна ўключае ўяўленне і дазваляе ярка прадставіць вобразы пухнатых ахоўнікаў правілаў бяспекі, якія вядуць бой з непагашанымі цыгарэтамі. Па-другое, усім вядомы асацыяцыі, якія ўзнікаюць ад гэтых фраз. Яны будуць асабліва блізкія «групе павышанай рызыкі» – людзям, якія вядуць нецвярозы лад жыцця, – для якіх папаліць у ложку і заснуць – звычайная справа. Дзякуючы такой лёгкай і жартаўлівай форме слоганы кампаніі абавязкова ўсплывуць ў свядомасці мэтавай аўдыторыі, калі тая ў чарговы раз будзе даставаць цыгарэты, і, пэўна, прымусяць яе пагасіць недакуркі, каб «вавёрачка не прыйшла».

Ратавальнікі, як і заўсёды, падыдуць да кампаніі маштабна і задзейнічаюць цэлы комплекс спосабаў звярнуцца да бестурботных курцоў. Так, вуліцы гарадоў упрыгожаць яркія білборды.

У відэароліках на тэлебачанні з’явіцца цэлы атрад вавёрак, які пагасіць недакуркі, што ляцяць з балконаў і выкінуты ў кватэры або на прыродзе.

Эфір радыёстанцый таксама папоўніцца новай аўдыярэкламай, якая заклікае да барацьбы са звычкай бесклапотна выкідваць непагашаныя цыгарэты. І куды ж без рухаючай сілы сучаснасці – інтэрнэту? Сайты і сацыяльныя сеткі запоўняцца яркімі лістоўкамі з пухнатымі героямі, якія з манітораў і экранаў смартфонаў будуць заклікаць да прытрымлівання курцамі правілаў бяспекі.

Новая кампанія дойдзе і да месцаў продажу алкаголю і цыгарэт – на важную для мэтавай аўдыторыі тэрыторыю. Там, над паліцамі з алкагольнай прадукцыяй і цыгарэтамі, з’явяцца тэматычныя воблеры, а на бутэльках размесцяцца нэкхенгеры – усё гэта дапаможа патрапіць роўна ў цэль і папярэдзіць аб адказнасці за непагашаны недакурак.

Акрамя таго, час запуску кампаніі і правядзенне акцыі «Не прапалі сваё жыццё!» супадае, а гэта значыць, што калекцыя фатаграфій тэматычных фотасцен і тантамарэсак папоўніцца новымі яркімі кадрамі, а «вавёрчына» сувенірная і наглядна-выяўленчая прадукцыя ўпрыгожыць дамы ўсіх удзельнікаў акцыі.

Такім чынам, ратавальнікі ахопяць максімальны аб’ём мэтавай аўдыторыі і паспрабуюць дастукацца да кожнага, хто грэбуе важнымі правіламі пры курэнні. Не заставайцеся ўбаку і вы: далучайцеся да нашай кампаніі, шукайце атрад вавёрак у сваім горадзе і жывіце бяспечна!