Збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – буйнейшы ў краіне. Ён налічвае амаль 500 тысяч адзінак музейных прадметаў, размеркаваных па асобных калекцыях.
Шэраг музейных прадметаў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з наданнем 1-й катэгорыі: скарб манет рымскай чаканкі (389 адзінак, І–ІІ стст. н.э.), камплект паясных блях (канец XІV – першая палова XV ст.); з наданнем 2-й катэгорыі: царскія вароты з іканастаса Георгіеўскай царквы Давыд-Гарадка (сярэдзіна XVIII стагоддзя), партрэт Ёзэфа Прозара, выкананы невядомым мастаком у 1766 годзе.
Да ліку рарытэтных музейных прадметаў і калекцый трэба аднесці слуцкія паясы, поцір XVI стагоддзя з Навагрудка, скарбы агульнай колькасцю 116, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі на працягу ХХ стагоддзя, кнігу К.Семяновіча "Высокае мастацтва артылерыі" (1730) і шмат іншага.
Штогод музейны збор папаўняецца 2–3 тысячамі адзінак новых паступленняў: гэта закупка, дарэнне, перадача ў музейны збор, матэрыялы, сабраныя падчас экспедыцый.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея