Пастаянная экспазіцыя «Беларусь ад вытокаў па XVIII ст.» ахоплівае перыяд айчыннай гісторыі ад эпохі неаліту да ХVIII ст. Яна распавядае пра першапачатковае засяленне тэрыторыі нашай краіны, узнікненне племянных саюзаў, усталяванне першых на тэрыторыі Беларусі дзяржаўных утварэнняў, стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанне Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.
Экспанаты распавядаюць пра першыя паселішчы людзей на нашых землях, іх заняткі, вераванні, паступовае развіццё цывілізацыі. Сярод іх знаходзяцца неацэнныя гістарычныя артэфакты: драўлянае рала І ст. н.э. прадметы першабытнага мастацтва і ўпрыгожанні, шахматныя фігуркі ХІІ–ХІІІ ст., зброя, рыштунак і інш. У асобным раздзеле асвятляецца гісторыя кніжнай справы на Беларусі ў XVI–ХІХ стст., а таксама дзейнасць асветніка Францыска Скарыны.
Пастаянная экспазіцыя «Беларусь ад вытокаў па XVIII ст.» дзейнічае з 1993 г.
Аўтары навуковай канцэпцыі – Яўген Васільеў, Ірына Масько, Віктар Рабкоў. Мастак – Пятро Драчоў.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея