Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Не пакідайце дзяцей адных!

У Беларусі пачаліся доўгачаканыя вясновыя канікулы. Галоўная задача ў дзяцей у гэты перыяд – адпачыць, набрацца сіл і энергіі для апошняй вучэбнай чвэрці, а ў дарослых – зрабіць так, каб адпачынак прайшоў для дзяцей без здарэнняў.

Для гэтага бацькі павінны пастарацца арганізаваць дзіцячы вольны час. Канікулы – выдатная магчымасць для сумесных гульняў, паходаў у кіно, тэатр, на выставу, паездак у іншыя гарады. Альбо можна адправіць дзяцей у лагер па інтарэсах: моўны, спартыўны, школьны. Галоўнае, што павінны памятаць дарослыя – дзяцей нельга пакідаць без нагляду. І зусім не лішнім, як для бацькоў, так і для дзяцей, будзе паўтарыць правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы.

Паважаныя дарослыя, бяспека вашых дзяцей у вашых руках!

Глядзім відэаролік па спасылцы