Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотапраект «Толькі поле перайсці»

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе фотапраект Наталлі Дораш «Толькі поле перайсці», прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка.
Наталля Дораш – гродзенскі фотамастак, лаўрэат міжнародных фотаконкурсаў і фестываляў. Яе персанальныя фотавыставы праходзілі ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літве, Ізраілі.
На выставачным праекце будзе прадстаўлена серыя фатаграфій поля ў мікрараёне Фарты ў розныя поры года. Гэты ўнікальны куток прыроды ў гарадской мяжы знаходзіцца на паўночным захадзе Гродна. Мікрараён атрымаў назву «Фарты» ў гонар фартыфікацыйных збудаванняў так званай Гродзенскай крэпасці. Частка з іх захавалася ў нядрэнным стане, у тым ліку 13-ы форт. У гэтай мясцовасці багатая гісторыя. На полі ішлі баі ў Першую і Другую сусветныя войны. Побач знаходзіцца мелавы кар'ер, бор ляснога ўрочышча Пышкі, хутары з дагледжанымі агародамі і садамі, лагчына, што зарастае летам высокімі квітнеючымі травамі, і цячэ велічны Нёман.
Для Наталлі Дораш поле ў Фартах – яе ўнутраная сутнасць, яе натуральнае асяроддзе, яно заўсёды адпавядае яе настрою. Калі ў яе няма магчымасці паехаць на фотаздымку на далёкую адлегласць, яна прыходзіць на поле, паназіраць за прыродай, нацешыцца яе зменамі. Свае назіранні фіксуе фотакамерай.

Выстава працуе з 3 сакавіка па 20 красавіка 2022 г.

Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00-18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00-18.30

Уваход на выставу па квітку ў музей.

Адрас музея: вул. К.Маркса. 12
(017) 374-35-32, 374-83-22