З 18 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працу выставачны праект 1000 рарытэтаў Беларусі “Я Вам пішу…”.
У першы дзень працы непасрэдна на выставе можна набыць тэматычную паштоўку, запоўніць канверт і бясплатна адправіць рэтра-віншаванне родным і блізкім у любы населены пункт Рэспублікі Беларусь!
На экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя старадаўнія лісты і паштоўкі, якія можна пачытаць і ўзяць у рукі, мэбля і пісьмовыя прылады розных эпох. Усе прадметы прадстаўляюць розныя рэгіёны Беларусі.
На выставе наведвальнікі ўбачаць розныя пісьмовыя прылады: алоўкі, пёравыя ручкі, першыя аўтаматычныя ручкі, пясочніцы, нажы для паперы, чарніліцы – усё тое, чым пры напісанні лістоў карысталіся людзі ў свой час. Многія з іх – імянныя. Можна паспрабаваць знайсці прадметы, што непасрэдна прыналежалі продкам.
На экспазіцыі прадстаўлены багаты асартымент канцылярскай прадукцыі айчынных і замежных вытворцаў беларускіх магазінаў канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
Наведвальнікі выставы пабываюць і ў паштовым аддзяленні савецкіх гадоў - стылізаванай пад 50-60-я гады ХХ стагоддзя зале Мінскага галоўпаштамта.
Для юных наведвальнікаў на выставе абсталявана дзіцячая пляцоўка, дзе можна сфатаграфавацца на фоне яркіх паштовак былых гадоў і паспрабаваць сябе ў ролі паштальёна.
Выстава працуе па 31 студзеня 2024 года.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея