Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты агульнарэспубліканскі святочны дзень устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
У галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь працуе выстава, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны. Праект прадстаўляе павялічаныя копіі паштовак савецкай эпохі – каштоўных сведак таго часу – з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, аўтара праекта “У пошуках страчанага” Уладзіміра Ліхадзедава.
У цяперашні час Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі тым, хто мужна змагаўся, абараняючы Айчыну, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, і тым, хто цяпер стаіць на варце міру і спакою, нясе нялёгкую і адказную службу па ахове нашай краіны.
Выстава будзе працаваць па 29 лютага 2024 года.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея