Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Моднае стагоддзе"

  • 15.09.2017

15 верасня 2017 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь па адрасе вул. К. Маркса, 12 адкрыецца унікальная выстава «Моднае стагоддзе», на якой будуць прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева – вядомага гісторыка моды, мастацтвазнаўцы, калекцыянера, тэатральнага мастака, аўтара кніг і артыкулаў па дадзенай тэматыцы, тэлевядучага праграмы «Модны прысуд».

Экспазіцыя адзення і аксесуараў, якая ахоплівае перыяд канца 19–га і ўсё 20–е стагоддзе, складаецца з больш за 100 неверагодных касцюмаў і некалькіх соцень розных аксесуараў, ювелірных вырабаў і майстэрскай біжутэрыі. Арыгінальныя гістарычныя касцюмы, створаныя з высокім кравецкім майстэрствам і тонкім густам, перанясуць вас у часы, калі адзежа была творам мастацтва.

Увага! Паважаныя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў!

Наведвальнікі выставы змогуць убачыць унікальныя рэчы: уборы ад вядомых куцюр'е і дамоў мод, такіх як Поль Пуарэ, Како Шанэль, Марыяна Фартуні, Іў Сэн–Ларан і іншых майстроў. Сярод экспанатаў – вячэрнія і бальныя сукенкі, адзенне для ўрачыстых цырымоній і святаў, касцюмы, якія належалі вядомым артыстам тэатра і кіно.

Кожная рэч на выставе «Моднае стагоддзе» красамоўна раскажа пра перыяд свайго стварэння. Гарманічныя і вытанчаныя ўборы канца 19–га стагоддзя прыкметна зменяцца спачатку 20–га стагоддзя, а галоўная рэформа жаночай сукенкі – вызваленне ад гарсэта – адбудзецца дзякуючы парыжскаму куцюр'е Полю Пуарэ. Вытанчаная эстэтыка моды "Выдатнай эпохі" (фр. Belle Epoque) – першага дзесяцігоддзя 20–га стагоддзя – перапыніцца ў 1914 годзе з пачаткам Першай сусветнай вайны і зменіцца на зручнасць і практычнасць пасляваеннага касцюма. Затым наступіць эклектычны стыль ар–дэко 20–х гадоў і эмансіпацыя, якая дала жанчынам новую свабоду ў вопратцы. Далей – элегантныя 30–я пад правадырствам куцюр'е Эльзы Ск'япарэлі і з'яўленне «моднай» фатаграфіі; затым – трагічныя 40–е з падкрэсленай прастатой вонкавага выгляду і ваеннымі матывамі.

Апошняе вялікае дзесяцігоддзе Высокай Моды – 50–я гады – прайшло пад знакам Крысціяна Діора, Крыстабаля Баленсіагі, Сальваторэ Ферагамо і стылю New Look. За гэтым з'явіліся мінімалізм і футурызм 60–х (П'ер Кардэн, Іў Сэн–Ларан, Эміліо Пуччы, Пака Рабан), і свабода 70–х гадоў, выяўленая ў стылях унісекс, хіпі, глэм–рок, дыска (Гі Ларош, Кензо Такада ). Потым наступілі вар'яты 80–я гады з яркімі фарбамі і выбухным жаданнем самавыяўлення; і, вядома – 90–я гады са зменай ўсіх прынцыпаў моднай індустрыі, і адзеннем, парадаксальным спалучэннем функцыянальнасці з знарочыстай тэатральнасцю і маляўнічасцю (Аляксандр МакКуін, Иссей Міяке, Жан–Поль Гацье).

Выстава будзе цікавая шырокай аўдыторыі без абмежавання па ўзросту (0+).

выстава «Моднае стагоддзе»

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь г. Мінск, вул. К.Маркса, 12 | тэл. 327 43 22