Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Святы Рох"

  • 29.08.2017

Гроденскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, заснаваны ў ліпені 1977 года, валодае багатай калекцыяй твораў выяўленчага мастацтва рэлігійнага зместу. На выставу “Беларусь: адраджэнне духоўнасці” музей прадаставіў жывапісны твор “Святы Рох”.

Святы Рох – каталіцкі святы, нарадзіўся ў Францыі каля 1295 года. У адпаведнасці з паданнем, ва ўзросце 20 гадоў ён адправіўся ў Рым, раздаўшы ўсю сваё маёмасць бедным. У Італіі, дзе ў гэты час валадарыла чума, ён даглядаў за хворымі, лекаваў іх малітвамі. Калі Рох сам захварэў на чуму, ён быў выгнаны з горада і жыў у лесе. Па паданні, аднойчы, калі святы паміраў з голаду, сабака прынёс яму хлеба. Таму на каталіцкіх абразах, у творах выяўленчага мастацтва святы Рох выяўлены з сабакам, які трымае кавалак хлеба.

Памёр Рох у 1327 годзе, кананізаваны ў 1629–м. Святы лічыцца апекуном цяжкахворых, хірургаў, а таксама хатняй жывёлы. Паказальна, што ў шэрагу газетных публікацый 19 стагоддзя святы Рох называецца апекуном горада Мінска. У 1864 годзе па праекту акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў М.Сівіцкага ў Мінску ўзведзены касцёл у гонар святога.