Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь далучыўся да міжнароднага выставачнага праекта "1945 г. – Параза. Вызваленне. Новы пачатак"

  • 07.04.2015

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь далучыўся да міжнароднага выставачнага праекта, прымеркаванага да 70-годдзя капітуляцыі Германіі,– "1945 г. – Параза. Вызваленне. Новы пачатак" у Нямецкім гістарычным музеі ў Берліне.

Выстава, у якой прадстаўлены біяграфіі 36 удзельнікаў і ахвяраў вайны з дванаццаці краін, будзе доўжыцца ў нямецкай сталіцы з 24 красавіка па 25 кастрычніка 2015 г.

Сярод іншых экспанатаў, прадстаўленых у часовай экспазіцыі, будуць прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: пропуск кіраўніка дэлегацыі БССР Кузьмы Кісялёва на ўстаноўчую канферэнцыю ААН у 1945 г.; асабістая кніжка ўдзельніка аднаўлення Мінска Гнесі Дазоравай; ікона "Святое Сямейства" XVIII ст.