Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава “Мінск 1917” (да 100–годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі)

  • 18.10.2017

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: "Дом–музей I з'езда РСДРП" будзе дэманстравацца выстава "Мінск 1917", якая падрыхтавана да стагоддзя кастрычніцкіх падзеяў у Мінску.

У юбілейны месяц падзей 1917–га года, Дом–музей I з'езда РСДРП знаёміць наведвальнікаў з выставачным праектам, прысвечаным гісторыі горада ў рэвалюцыйны год.

Падзеі стогадовай даўнасці мелі вялікае значэнне для жыцця грамадства некалі існавалай Расійскай імперыі, у тым ліку Мінска, які з'яўляўся цэнтрам аднайменнай губерні. На экспазіцыі можна будзе даведацца якім быў горад у час эпахальных перамен, якім было яго грамадскае і палітычнае жыццё і чым яно адрознівалася ад іншых гарадоў у перыяд змен.

На нашай выставе можна азнаёміцца з рознымі прадметамі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: перыядычнымі выданнямі, якія выходзілі ў Мінску ў 1917 годзе, агітацыйнымі матэрыяламі (лістоўкі, плакаты), грашовымі знакамі, якія мелі хаджэнне на нашай тэрыторыі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў эпахальных падзей першай паловы мінулага стагоддзя (фатаграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі, узнагароды і г.д.), а таксама прыклады абмундзіравання войскаў Германскай і Расійскай імперый (касцюм флоцкі, пікельхельм, фуражкі, раменныя спражкі і г.д.).

Таксама наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя раздзелы выставы, у якіх кожны зможа сфатаграфавацца ў гістарычных фотазонах, напісаць паведамленне на старых тэлеграфных бланках, стаць удзельнікам дэманстрацыі і г.д.

Чакаем усіх на выставе, прысвечанай эпахальным падзеям Рэвалюцыі 1917–га года ў жыцці горада Мінска.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выхадных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum