Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Насельнікі вадаёмаў"

  • 25.10.2017

25 кастрычніка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. Казінца, 117) адкрываецца выстава з фондавай калекцыі «Насельнікі вадаёмаў».

Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з фаунай беларускага возера або сажалкі. Тут прадстаўлены як рыбы, птушкі і млекакормячыя, так і казуркі. Некаторых з гэтых жывёл мы ведаем толькі па малюнках ды фатаграфіях – да прыкладу, выдру ці хахулю, а пра шматлікія нават не чулі (як, да прыкладу, звычайная кутора альбо луток).

Выстава ўзбагаціць ведамі і дзяцей, і бацькоў, дасць магчымасць па новаму зірнуць на прыроду роднага краю.

Кошт уваходнага білета:

Для дарослых – 2 р.

Для студэнтаў дзённай формы навучання, для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ – 1.5 р.

Бясплатны ўваход: дзецям дашкольнага ўзросту, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам–інтэрнацыяналістам, ваеннаслужачым тэрміновай службы, інвалідам I і II груп, дзецям–сіротам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах–інтэрнатах, супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.

Выставу можна наведаць з 25 кастрычніка 2017 года па 25 сакавіка 2018 г.

г.Мінск, вул. Казінца, 117

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе: з 10.00 да 17.30

Без выхадных.

Тэлефон для даведак: (017) 2075871; 2374694

www.pryroda.histmuseum.by