Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "УСЯГО?!"

  • 15.12.2017

14 снежня, напярэдадні Дня беларускага кіно, у выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4) адкрыецца персанальная выстава Таццяны Жыткоўскай, кінарэжысёра і мастака–пастаноўшчыка Студыі анімацыйных фільмаў «Нацыянальнай кінастудыі" Беларусьфільм".

«Усяго – гэта не пытанне і не сцвярджэнне. Гэта прамежкавая справаздача аб тым, што было зроблена мной у мультыплікацыі і ў жывапісу», – так фармулюе сваю задуму аўтар.

Таня Жыткоўская нарадзілася ў горадзе Варонеж, Расія. Скончыла мастацкую школу імя Ахрэмчыка ў Мінску і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна–дэкаратыўнага жывапісу (1975).

Пасля заканчэння Акадэміі працуе на кінастудыі "Беларусьфільм". Удзельнік і прызёр міжнародных фестываляў анімацыйнага кіно.

Член саюза прафесійных мастакоў Ізраіля.

Карціны Таццяны Жыткоўскай (Тані Найман) экспанаваліся на шматлікіх персанальных і групавых выставах у Ізраілі і ЗША, знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Ізраіля, Польшчы, Амерыкі.

Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з падборкай рэжысёрскіх работ Таццяны Жыткоўскай – мультфільмамі «Дыназаўрык» (1982), «Сны позняй восені» (1988), а таксама мультсерыялам «Про дзяўчынку Жэню» (2011 – 2017).

Адрас:

Музей гісторыі беларускага кіно; г. Мінск, вул. Свярдлова, 4; тел. 327–10–75 / 8029 627–10–75

Час працы:

Штодня – з 10:00 да 19:00

Кошт билетаў:

2 руб. – для дзяцей з 6 гадоў і школьнікаў;

2,5 руб. – для студэнтаў і пенсіянераў;

3,5 руб. – для ўсіх іншых катэгорый наведвальнікакў.