Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



ПАДПІСАНЫ МЕМАРАНДУМ АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННІ ПАМІЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ СПАДЧЫНЫ І КУЛЬТУРЫ СУЛТАНАТА АМАН У СФЕРЫ СПАДЧЫНЫ І КУЛЬТУРЫ

  • 06.04.2018

2 красавіка 2018 года ў Нацыянальным музеі Султаната Аман адкрылася выстава "Беларусь на скрыжаванні цывілізацый". Асноўнай ідэяй выставы з'яўляецца гістарычная сувязь Беларусі з ісламскім светам. Мірнае суіснаванне беларусаў з прадстаўнікамі розных мусульманскіх народаў, традыцыйная талерантнасць да ісламу ў Беларусі.

Выставачны праект быў прымеркаваны да афіцыйнага візіту Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Паўлавіча Бондара ў Султанат Аман, падчас якога быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спадчыны і культуры Султаната Аман у сферы спадчыны і культуры, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным музеем Султаната Аман.