21 чэрвеня а 18–й гадзіне ва дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12) адбудзецца канцэртная праграма ў рамках міжнароднай акцыі «Свята Музыкі» (Fête de la Musique). Мерапрыемства арганізавана Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Канцэртным агенцтвам «Эквилибриум АРТС» па ініцыятыве Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
«Свята Музыкі» (Fête de la Musique) – штогадовая музычная акцыя, якая праходзіць ва ўсім свеце 21 чэрвеня і прымеркавана да Дня летняга сонцастаяння. Упершыню яна прайшла ў 1981 г. у Францыі. З часам, свята набыла добры кірунак і да цяперашняга моманту стала значнай міжнароднай арт–падзеяй. Сёння больш за 100 дзяржаў і 340 гарадоў па ўсім свеце кожны год праводзяць жывыя выступы ў межах «Свята Музыкі». У гэтым годзе Беларусь упершыню далучаецца да гэтай міжнароднай акцыі.
«Свята Музыкі» – гэта выдатная нагода пазнаёміцца з разнастайнасцю музычных жанраў, прадстаўленых у Беларусі і Францыі. Лайн–ап мінскага «Fête de la Musique» – шматжанравы, ўсёабдымны і высокапрафесійны.
21 чэрвеня музей парадуе наведвальнікаў не толькі магчымасцю пазнаёміцца з яго экспазіцыямі, але і паслухаць музыку ў залах Нацыянальнага гістарычнага музея з першых хвілін адкрыцця. Апагеем «музычнага дня» стане зводны канцэрт ва дворыку галоўнага будынка музея.
З 18.00 да 23.00 перад гасцямі свята выступяць:
Ганна Жданава (інды–поп/электроніка) – уладальніца прэміі «Лепшы электронны альбом» 2017 г. паводле версіі сайта Experty.by;
«Malanka Orchestra» (поп–фолк) – беларускі музычны гурт, які выконвае музыку ў розных стылях – ад ска да gypsy–твіст;
«Re1ikt» (мадэрн–рок) – гурт–пераможца ў намінацыі «Лепшы рок–альбом» за пласцінку «Лекавыя травы» ў 2015 г. па версіі сайта Experty.by, уладальнік прэмій «Артыст года», «Альбом года» (Rock Profi, 2015);
«Nizkiz» (поп–рок) – гурт–удзельнік шматлікіх музычных фестываляў, сінгл «Небяспечна» стаў галоўным хітом 2017 г. паводле версіі музычнага парталу Tuzin.fm.
Аматараў вынаходлівай музыкі і вытанчанага гучання пацешаць спецыяльна запрошаныя з Францыі артысты: Patricia Bonner (вакал), Jean–Michel Proust (саксафон), якія прадставяць сумесную праграму з добра вядомым у Беларусі і за яе межамі трыа Канстанціна Гарачага.
Атмасферу гарадской арт–падзеі дапоўніць творчая група «Гарошак Маркет», падаючы сапраўдны калейдаскоп крафтовых вырабаў. Будзе працаваць фудкорт–зона.
Кошт квіткоў:
5 BYN
3 BYN – школьнікі, пенсіянеры, студэнты
Білеты можна набыць у касе музея (вул. К. Маркса, 12).
Даведкі па тэлефоне: +375 (29) 321–06–10.
Генеральны партнёр акцыі «Свята Музыкі» ў Мінску – СТАА «СИСТЕМНЫЕ ТЕХНОЛОГИИ»
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея