12 ліпеня а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы графікі «Нетанія–Мінск» вядомага беларуска–ізраільскага мастака Іосіфа Капеляна.
Выстаўка графікі "Нетанія–Мінск" прымеркавана да дня нараджэння майстра, якому 4 ліпеня споўнілася 82 гады. У экспазіцыі прадстаўлена 19 графічных твораў, выкананых у розных тэхніках. У сваіх працах мастак дэманструе высокі ўзровень майстэрства. Эстампы Іосіфа Капеляна настройваюць гледача на ўзвышанае і адухоўленае ўспрыманне навакольнага свету, якое ўласціва самому аўтару.
Іосіф Капелян нарадзіўся ў Бабруйску ў 1936 годзе. З 1952 па 1956 гады вучыўся ў Ленінградскім мастацка–графічным педагагічным вучылішчы, затым паступіў на факультэт графікі Беларускага тэатральна–мастацкага інстытута ў Мінску. Мастак з'яўляецца аўтарам–афарміцелем больш за 130 кніг.
У 1980 годзе Капелян пераязджае ў Ізраіль, дзе працягвае працаваць мастаком–графікам у Інстытуце археалогіі універсітэта Тэль–Авіва. Займаецца грамадскай дзейнасцю: з'яўляецца адным з заснавальнікаў унікальнай вёскі мастакоў Са–Нур у Самарыі, становіцца першым старшынёй Аб'яднання прафесійных мастакоў Ізраіля.
Іосіф Капелян – мастак шматгранны і ўніверсальны ў сваёй творчасці. Разглядаючы яго працы, дзівішся нястомнаму творчаму пошуку, які выяўляецца ў звароце да розных відаў выяўленчага мастацтва, у разнастайнасці тэм, якія хвалююць мастака, у выкарыстанні розных тэхнік станковай графікі. Мастак стварыў вялікую колькасць акварэляў, жывапісных твораў, працуючы ў жанры партрэту, пейзажу і нацюрморту. У ліку Іосіфа Хаімавіча больш за 40 персанальных і каля 240 групавых выстаў. Работы знаходзяцца ў мастацкіх музеях Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі, Ізраіля, Азербайджана і Харватыі.
У 2016 годзе Іосіфу Капеляну была ўручана Міжнародная прэмія імя Мікалая Рэрыха ў Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт–Пецярбургу.
Куратар выставы – Вольга Гоманава.
Выстава будзе працаваць да 5 жніўня
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12
Тэл. (017) 327 43 22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Агульны білет па музею і філіялам:
Дарослыя – 20 бел.руб.
Студэнты – 16 бел.руб.
Дзеці – 12 бел.руб.
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 7 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб. 50 кап.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3273665 (прыёмная)
+375 17 3274827
+375 17 3274322