Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч кажаноў 8 верасня ў Мінску!

  • 08.09.2018

Cустракай восень з кажанамі! Шмат цікавостак у дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея (Мiнск, вул. К. Маркса, 12) з 19 да 22 гадзінаў. Уваход вольны!

Ты весела прабавіш час і дазнаешся, хто такія кажаны, якія іх віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае і што рабіць, калі яны пасяліліся з табой побач ці заляцелі ў хату.

Цябе чакаюць цікавыя майстар–класы: будзем маляваць кажаноў, рабіць флікеры і навучымся майстраваць кніжаноў. Прыходзь з дзеткамі! Сваіх кажанчыкаў можна забраць з сабой як сувенір.

А яшчэ будзе паказ навукова–папулярных фільмаў, міні–выстава і фотазона – чакаем у інстаграме вашых сэлфі з тэгам #ночкажаноў!

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця АПБ:

– Кажаны – не птушкі, але патрабуюць не меншай увагі і аховы. Адна з праблемаў датычыцца дрэннага «іміджу» кажаноў, пры сутыкненні з чалавекам кажана рэдка чакае цёплае стаўленне... Важна з маленства ўсведамляць, тлумачыць дзецям, што гэта не жудасныя істоты з фільмаў жахаў, а паўнапраўныя гаспадары горада і гэтага свету, якіх варта паважаць і шанаваць. На нашым мерапрыемстве будзе магчымасць развеяць стэрыатыпы аб гэтых жывёлах як дзеткам, так і дарослым, даведацца аб іх шмат новага, а таксама зразумець, як сябе правільна паводзіць пры сустрэчы – часам яны выпадкова завітваюць у кватэры. Новыя веды і ўласны сувенірны кажанчык чакаюць вас 8 верасня!

АПБ і Нацыянальны гістарычны музей ладзяць мерапрыемства ў межах 21–й Міжнароднай ночы кажаноў, якую адзначаюць у Еўропе, Азіі, Афрыцы, ЗША і на Бліжнім Усходзе. Напрыканцы жніўня–пачатку верасня ў розных краінах свету адбываецца шмат мерапрыемстваў, дзе людзі могуць больш даведацца пра кажаноў, іх асаблівасці і іх важную ролю ў прыродзе, а таксама пра тое, якім чынам іх захоўваць. Міжнародная ноч кажаноў праходзіць пад эгідай Пагаднення аб захаванні папуля¬¬¬¬цый еўрапейскіх кажаноў (EUROBATS).

Тэл.: (017) 327 65 18

Музей прыроды і экалогіі

Мінск, вул. К. Маркса, 12