З 2 верасня 2019 года ў галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адкрыта выстава фатографа Анатоля Дрыбаса “Мілы сэрцу горад мой”. Выстава прысвечана святкаванню Дня горада Мінска, а таксама асабістаму юбілею фатографа – 70-годдзю.
Адчуваць жыццё горада, яго шум і спакой, назіраць ранішнюю мітусню і вячэрнюю рамантыку ... І ўсё – праз фотааб'ектыў, а далей – на фотапаперу. Так нараджаюцца здымкі закаханых у свой горад мастакоў.
Адным з іх, бясспрэчна, з'яўляецца знакаміты беларускі фатограф, член народнага фотаклуба “Мінск” і Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў Анатоль Дрыбас. За плячыма майстра шматгадовы прафесійны вопыт, праца ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі” і мноства фотаальбомаў, прысвечаных помнікам культуры Беларусі, яе маляўнічым месцам і прыродзе. Аднак сталіца ў творчасці Анатоля Дрыбаса займае асаблівае месца. Ён ведае, у які дзень і гадзіну фатаграфаваць галоўпаштамт, каб той атрымаўся прыгажуном, які ракурс для здымкі ратушы самы выйгрышны, як размясціць святлацень на панарамных здымках будынкаў Мінгарвыканкама і цэнтральнага офіса метрапалітэна, як злавіць вясёлку ля будынка Нацыянальнай бібліятэкі.
***
Анатоль Пракопавіч Дрыбас нарадзіўся ў 1949 г. у Харкаўскай вобласці ў сям'і вайскоўца. З 1961 г. жыве ў Мінску. У 1971 г. скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Прафесійна пачаў займацца фатаграфіяй з 1981 г. У 2014 г. Анатоль Пракопавіч узнагароджаны “фатаграфічным “Оскарам” у намінацыі “Лепшы фотамастак кнігі” за фотаальбомы “Мінск”, “Мінск – сэрца Беларусі”, “Мірскі замак”, “Прырода захапляе”, “Кніжная культура. Ветка”, “Мінск вячэрні”. А ў 2015 г. альбом “Замкавая Беларусь”, у які ўвайшла амаль палова фатаграфій майстра, атрымаў Гран-пры Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмашу.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея