Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выставачны праект “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”: пярсцёнак–пячатка

  • 07.10.2019

Працягваем знаёміць з асобнымі прадметамі і калекцыямі, якія будуць паказаны ў рамках выставачнага праекта “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”.

Калекцыянеры, якія бяруць удзел у праекце, не толькі збіраюць, але і вывучаюць і сістэматызуюць артэфакты свайго збору. У гэтым плане паказальным з’яўляецца прыклад Аляксандра Аляксеева, які дае такое апісанне адной са сваіх калекцый, прысвечанай памяці прадзеда – Міхаіла Пятровіча Салаўёва (1883–1959):

“Усе прадметы калекцыі – залаты пярсцёнак–пячатка, пісьмо–рэкамендацыя, фотапартрэт Салаўёва – аб’яднаныя тэмай яго працы ў фінскім горадзе Тавастгус (сучасны Хямеэнліна), дзе за 14 гадоў у яго склаліся даверлівыя і сяброўскія адносіны з адным з буйных фінскіх бізнэсмэнаў і муніцыпальных дзеячаў Андэрсам Густафам Скогстарам. У прыватнасці, Міхаіл Салаўёў прымаў удзел у адкрыцці аднога з першых універмагаў Фінляндыі, а менавіта – першага ўнівермага ў горадзе Хямеэнліна ў 1907 годзе.

Прадстаўлены пярсцёнак–пячатка датуецца першай чвэрцю 20 стагоддзя (Фінляндыя, Хямеэнліна, майстэрня “J.S”). Золата, 750 проба, 18К, вага 10,69 г. Пярсцёнак–пячатка быў адмыслова зроблены на замову Андэрса Скогстара за добрую працу ў канцы 1917 года – года завяршэння працы Міхаіла Салаўёва ў Фінляндыі. Пра гэта сведчыць надпіс на ўнутранай сценцы пярсцёнка (“Ahkeruudesta kannalta” – “У пералік за цяжкую працу”). Надпіс на тыльным баку пярсцёнка “АМ” выканана дэкаратыўным гатычным шрыфтом і сімвалізуе акт дарэння ад Андэрса Міхаілу. Унутры кальца размешчана 6 клеймаў: знак вытворца, нацыянальны знак, метрычная проба золата, проба золата ў каратах, знак горада паходжання, знак даціроўкі”.