Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



#археалагічнаелета

  • 06.08.2020

Натхняючыся прыкладам Інстытута археалогіі Расійскай акадэміі навук, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае Вас прыняць удзел у фотаакцыі.

Палажэнне аб зацвярджэнні і правядзенні Нацыянальным гістарычным музеем тэматычнай фотаакцыі ўтрымлівае наступныя артыкулы:

І. Нацыянальны гістарычны музей абвяшчае старт фотаакцыі «Археалагічнае лета».

ІІ. Мэтай фотаакцыі з’яўляецца папулярызацыя айчыннай археалагічнай навукі праз дэманстрацыю палявых археалагічных даследаванняў, жыцця і побыту археолагаў і аматараў археалагічных экспедыцый.

ІІІ. З мэтай правядзення конкурснага спаборніцтва паміж удзельнікамі фотаакцыі адборачнай камісіяй прымаюцца фотаздымкі, зробленыя удзельнікамі археалагічных экспедыцый (археолагамі і валанцёрамі), якія мелі месца на тэрыторыі Беларусі на працягу 2018–2020 гг.

Дазваляецца як індывідуальны, так і калектыўны ўдзел.

ІV. Удзел у фотаакцыі бясплатны.

V. Пагаджаючыся на ўдзел у фотаакцыі, аўтар фотаздымка(-аў) выяўляе сваю згоду на іх некамерцыйнае выкарыстанне і магчымае публічнае дэманстраванне падчас фотавыставы з абавязковым пазначэннем на фотаздымку(-ах) прозвішча, псеўданіма ці нікнэйма аўтара.

Таксама аўтар дае сваю згоду на размяшчэнне конкурснага(-ых) фотаздымка(-аў) у сацыяльных сетках Нацыянальнага гістарычнага музея.

VI. Жаданне аўтара прыняць удзел у конкурсным спаборніцтве можа быць адхілена адборачнай камісіяй у тым выпадку, калі дасланыя аўтарам фотаздымкі адметныя:

̶            нізкай тэхнічнай якасцю;

̶            сумніўнай мастацкай вартасцю;

̶            неадпаведнасцю тэматыцы фотаакцыі;

̶            элементамі, забароненымі дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (да прыкладу, заклікаючыя да гвалту, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай ці расавай нецярпімасці і барацьбы).

VII. З мэтай удзелу ў конкурсным спаборніцтве адборачнай камісіяй прымаюцца фотаздымкі ў фармаце .jpg.

Абавязкова пазначэнне аўтарства з ўказаннем намінацыі і назвы фотаздымка(-аў).

VIII. Намінацыі фотаконкурсу:

̶            «Барадатая археалогія»;

̶            «Археалагічная амазонка»;

̶            «Палявы фуд-блог»;

̶            «Археаакрабатыка»;

̶            «Крыху пра знаходкі»;

̶            «Археапейзаж»;

̶            «Страшны сон археолага».

ІХ. Працы прымаюцца да 24 жніўня 2020 года ўключна ў электронным выглядзе – дасылаюцца на электронную скрыню Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: expo@histmuseum.by.

Х. Фотаздымкі, што прайдуць першапачатковы конкурсны адбор, будуць размешчаны ў сацыяльных сетках музея (facebook.com/nationalhistmuseum; instagram.com/histmuseum.by; vk.com/histmi).

ХІ. У перыяд з 12 па 14 жніўня работы будуць ацэньвацца конкурсным журы, прадстаўленым супрацоўнікамі музея і прафесійнымі фатографамі.

У гэты ж час у сацыяльных сетках музея распачнецца грамадскае галасаванне па кожнай з намінацый.

ХІІ. Вынікі фотаконкурсу будуць падведзены ў сацыяльных сетках Нацыянальнага гістарычнага музея ў Дзень археолага – 15 жніўня.

ХІІІ. Пераможцы па кожнай з намінацый атрымаюць ад Нацыянальнага гістарычнага музея памятныя прызы.

Чакаем вашых прац!