Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мерапрыемства да Сусветнага дня донара крыві

  • 14.06.2023
14 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню донара крыві, які адзначаецца ў гэты дзень.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Луцкі Ігар Уладзіміравіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Храмы Аляксандр Васільевіч, генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў Дзмітрый Яўгеньевіч, старшыня Прэзідыума Беларускага Чырвонага Крыжа Чэраднічэнка Дзмітрый Уладзіміравіч, дырэктар ДУ «МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» Румо Алег Алегавіч, дырэктар ДУ «РНПЦ трансфузіалогіі» Карпенка Фёдар Мікалаевіч.
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе часовая экспазіцыя «Стань донарам», на якой прадстаўлены агітацыйныя плакаты 60-80-х гадоў, асабістыя кнігі донараў, ганаровыя і нагрудныя знакі, пасведчанні, фотаальбомы і іншыя матэрыялы.
Часовая экспазіцыя працягне працу па 25 чэрвеня.
Уваход па квітку на пастаянную экспазіцыю.