Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дыялогавая пляцоўка

  • 14.06.2023
14 чэрвеня на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбылася дыялогавая пляцоўка ўдзельнікаў маладзёжных курсаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі «Нацыянальная бяспека, мірныя ініцыятывы і стварэнне каштоўнасцей» з Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульганом Канстанцінам Канстанцінавічам. 
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Храмы Аляксандр Васільевіч, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Якаўлеў Аляксандр Вячаслававіч, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белтэлекам» Антульская Алена Васільеўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белпошта» Дробава Анжаліка Яўгеньеўна.
  Для ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі быў арганізаваны  квэст па музеі.