Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



22 чэрвеня

  • 22.06.2023

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Гэта дата запомнілася ўсяму свету як пачатак Вялікай Айчыннай вайны, калі 22 чэрвеня 1941 г. нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, пачаўшы тым самым самую кровапралітную вайну ў гісторыі чалавецтва. Мільёны людзей загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і кожны год 22 чэрвеня становіцца днём памяці ахвяр гэтай страшнай трагедыі.

Памятаем тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і незалежнасць, схіляем галовы перад гераізмам, самаадданасцю і адважным подзвігам абаронцаў Радзімы.