Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



13-я міжнародная канферэнцыя Міхаэлсаўскія чытанні

  • 29.11.2023
Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у 13-й міжнароднай канферэнцыі Міхаэлсаўскія чытанні "Нацыянальны тэатр у кантэксце шматнацыянальнай культуры", якая адбываецца 28-29 лістапада ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы мастацтваў.
У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Аскар Марыкс - заснавальнік беларускай сцэнаграфіі" з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. На выставе прадстаўлены эскізы дэкарацый і касцюмаў да спектакляў вядучых беларускіх тэатраў аўтарства народнага мастака Беларусі, сцэнографа Аскара Пятровіча Марыкса.